Configurations Error(!)
Configurations Error(!)
viagra cialis

Weight Loss Program

Памятаць з маленства

Печать

Любіць сваю Радзіму, памятаць пра яе мінулае дзеля шчаслівага будучага – гэта адна з асноўных мэт, якія ставіць перад сабой дашкольная ўстанова № 53 г. Магілева ў плане патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту.

Аб гэтым яскрава сведчаць мерапрыемствы, што прайшлі ў дзіцячым садку напярэдадні святкавання Дня Перамогі.

"Get the Flash Player" "to see this gallery."

Так выхавацелямі былі праведзены заняткі ў форме гутаркі з дзецьмі старэйшых узроставых груп на тэмы: “9 Мая. Што мы ведаем пра яго”, “Нашы ветэраны” і інш.

Таксама адбыліся літаратурныя чытанкі, прысвечаныя ваеннай тэматыцы. Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі аповеды пра ўсенародна вядомых Зою Касмадзям,янскую і Мікалая Гастэлу.

Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.В. Раманава па дамоўленасці з адміністрацыяй дашкольнай установы арганізаваў выязную выставу “Атрыбуты ваеннага часу” ў дзіцячы сад. Выхаванцы пазнаёміліся з салдацкай вопраткай, прадметамі палявой кухні, ваеннай тэхнікай і інш.

З дапамогай бацькоў была арганізавана фотавыстава “Мясціны баявой славы”.

Завяршальным акордам у святкаванні Дня Перамогі ў дашкольнай установе №53 г. Магілева стала выстава дзіцячых малюнкаў “Мір даравала нам Перамога”. Гледзячы на кожны малюнак разумееш, што перамога над нямецка-фашысцкімі захопнікамі была недарэмнай, калі пра яе памятаюць з маленства.

Педагог-псіхолог

ГУО “Яслі-сад №53 г. Магілёва”

Л. Кіркалава

 

Авторизация

Рейтинг@Mail.ru
Akavita
RATING ALL.BY